Беларусь - мая Радзiма

Беларусь! Яна, як матуля, без якой не нараджацца, не жыць, не дыхаць. I словы гэтыя сталi гучаць па-народнаму проста i шчыра, адкрыта i даверлiва. Напэўна, кожны ў сваёй душы мае штосьцi падобнае да гэтага пачуцця, а можа, i нешта большае,  непадуладнае слову. Калi птушкi прылятаюць з далёкага выраю назад, на свае балоты, ва ўтульныя зяленыя  беларускiя лясы, ведаю - iмi кiруе вялiкае прыцягальнае пачуццё, значыць, i яны пакланяюцца роднаму краю.

Жывём мы на гэтай чароўнай багатай зямлi i за штодзённымi клопатамi не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосцi. I па-сапраўднаму адчуваем радзiму толькi ўдалечыннi ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы,  убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра. 

поделиться в: